dcsimg

Амэрыканскі лямантын ( белоруски )

добавил wikipedia emerging languages

Амэрыканскі лямантын (Trichechus manatus) — буйны водны сысун сямейства лямантынавых, якія жывуць уздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкі.

Сярэдняя даўжыня дарослага амэрыканскага лямантына складае прыблізна 3 м, хоць некаторыя асобіны могуць дасягаць 4,5 м у даўжыню, улічваючы хвост. Вага гэтых жывёлаў вар'іруецца ў сярэднім у межах 200-600 кг, самыя буйныя асобіны рэдка дасягаюць паўтары тоны. Саміцы звычайна даўжэйшыя і цяжэйшыя за самцоў. Дзіцяняты пасьля нараджэньня у даўжыню складаюць 1,2-1,4 м і важаць прыкладна 30 кг. Дарослыя асобіны маюць блакітна-шэрую афарбоўку цела, дзіцяняты ў першы месяц свайго жыцьця пафарбаваныя ў больш цёмныя колеры.

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

лиценца
cc-by-sa-3.0
авторски права
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
изворно
посети извор
соработничко мреж. место
wikipedia emerging languages