dcsimg

Рабіна звычайная ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Рабіна звычайная (Sorbus aucuparia) — від рабіны зь сямейства Ружавыя.

Апісаньне

Прыгожае драўца вышынёй да 6 м, сустракаецца часта, хаця ў невялікай колькасьці, на Беларусі ў хваёвых-мяшаных лясох. Вясной рабіна прыбіраецца ў круглыя гронкі белых, пушыстых кветак, зь якіх пад восень высьпяваюць яскрава чырвоныя ягады, таксама ў круглых гронках. З рабіны пчолы бяруць пылок[1].

Арэал

Від натуральна пашыраны ў Эўропе і Заходняй Азіі, інтрадуцыраваны ў ЗША, Канадзе і Аргентыне[2].

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 37. — 87 с.
  2. ^ Plants of the World Online — Kew Science Праверана 13.10.2018 г. (анг.)
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Рабіна звычайная: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Рабіна звычайная (Sorbus aucuparia) — від рабіны зь сямейства Ружавыя.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі